Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прымае заяўкі на ўдзел у I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі ў рамках Года малой радзімы

Источник материала:  
17.12.2019 — Разное

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь да 27 снежня 2019 года прымае заяўкі на ўдзел у I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі ў рамках Года малой радзімы.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прымае заяўкі на ўдзел у I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі ў рамках Года малой радзімы

Арганізатарамі форума з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларускі фонд культуры пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Выдавецкага дома “Звязда”.

Форум будзе праходзіць у лютым 2020 года на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Да яго ўдзелу запрашаюцца краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, наведвальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і інш.

У межах форума плануецца падведзенне вынікаў конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг., правядзенне прэзентацыі найбольш цікавых краязнаўчых праектаў, выставы гісторыка-краязнаўчай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выданняў краязнаўцаў. Запланавана выданне зборніка дакладаў. Кожны ўдзельнік форума атрымае сертыфікат.

Тэксты дакладаў і заяўкі ўдзельнікаў, а таксама заяўкі на ўдзел у конкурсе на лепшае краязнаўчае выданне неабходна направіць да 27 снежня 2019 г. на электронны адрас: histmuseum@histmuseum.by.

Палажэнне размешчана на сайце музея па спасылцы:http://histmuseum.by/by/news/2304/

Кантактная асоба: загадчык навукова-метадычнага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Юшкевіч Юлія Валер’еўна 8(017) 328-63-72.

 

Падрыхтавала Галіна ГОРБАЧ

←Белорусы потратили за год в местных интернет-магазинах 1,68 млрд рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика