Сенненец Александр Поляшкевич проходил службу на Островецкой заставе Гудогайской камендатуры

Источник материала:  
16.12.2019 — Разное

 За год службы на Астравецкай заставе Гудагайскай камендатуры яфрэйтар, старшы вадзіцель групы затрымання Аляксандр Паляшкевіч удзельнічаў у затрыманні двух грамадзян Расіі, якія спрабавалі нелегальна перасекчы Беларуска-Літоўскую мяжу, і трох мясцовых кантрабандыстаў, што хацелі пераправіць цыгарэты ў Еўразвяз. Не атрымалася. У тым ліку дзякуючы нашаму земляку.

Сенненец Александр Поляшкевич проходил службу на Островецкой заставе Гудогайской камендатуры

 — Беларуска-Літоўская мяжа абсталявана сігналізацыйным комплексам, іншымі тэхнічнымі сродкамі, якія дазваляюць пагранічнікам адсочваць сітуацыю непасрэдна паблізу ля мяжы і, нават, на далёкіх падыходах да яе, — упэўнены Аляксандр. – Так што парушальнікаў граніцы мы чакалі і затрымалі без праблем.

 Тэрміновую ваенную службу сенненец Аляксандр Паляшкевіч праходзіў, маючы за плячыма вучобу ў каледжы і Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, непрацяглы перыяд працы ў Сенненскім райаграсэрвісе. У выніку ваенную форму апрануў ва ўзросце 24 гады.

 — На заставе былі сяржанты, нават афіцэры маладзей за мяне. Ну і што? Ніякага дыскамфорту ў сувязі з гэтым у мяне не было. Адносіны выбудоўваліся згодна са Статутам, — успамінае Аляксандр. Да службы псіхалагічна ён быў гатовы заўжды, бо разумеў – грамадскі абавязак выканаць абавязаны. Фізічна давялося крыху падрыхтавацца. Затое ні ў вучэбным падраздзяленні, ні на заставе ніякіх асаблівых праблем у яго не было.

 Пасля курса маладога байца і прыняцця ваеннай прысягі Аляксандра накіравалі на перападрыхтоўку, дзе малады пагранічнік атрымаў вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “В”. Увесь астатні перыяд службы правёў на заставе. Бытавыя ўмовы тут таксама былі найлепшыя – застава новая, была пабудавана і абсталявана апошняй на Смаргонскім участку заходняй мяжы. Пагранічнікі атрымоўвалі не толькі высокакаларыйнае, але і смачнае харчаванне.  Яго рыхтаваў повар з ліку вольнанаёмных работнікаў і салдат-пагранічнік.

 На заставе жыццё падпарадкавана жорсткаму раскладу дня: нарады, каравулы, заняткі. Праўда, у байцоў групы затрымання свой рытм, свой рэжым. Ім амаль кожную ноч даводзілася выязджаць на спрацоўку  сігналізацыі. Яна вельмі чуйная. Таму рэагуе на начную птушку, ляснога звера, тлумачыць Аляксандр.

 Пакуль мы размаўлялі з ім, да нашай бяседы ўважліва прыслухоўвалася Таццяна Расціславаўна, мама Аляксандра Паляшкевіча.

 — Тэрміновую ваенную службу праходзіў і мой старэйшы сын. За яго таксама хвалявалася. Якая маці не хвалюецца? Тым не менш лічу, што кожны юнак, калі яму дазваляе стан здароўя, павінен выканаць свой грамадзянскі абавязак, — упэўнена яна. – І гэта правільна, калі хлопцы, якія вернуцца з войска, будуць атрымліваць пасля службы нейкія льготы, — каментуе жанчына змены, што адбываюцца ў беларускім заканадаўстве, якое рэгулюе прызыў на ваенную тэрміновую службу.

 Аляксандр Паляшкевіч нядоўга адпачываў пасля службы. На днях хлопца давялося сустрэць у будынку райвыканкама. Аказалася, ён працуе па спецыяльнасці ў эканамічным аддзеле райсельгасхарча.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 Фота аўтара.

 

 

←Фарфор и нашатырь. Какими изобретениями алхимиков мы пользуемся до сих пор?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика