16 снежня ў Беларусі — воблачнасць і моцны вецер
15.12.2019 18:21
—
Разное

Снежаньскі Мінск / Васіль Федасенка / Reuters
У панядзелак 16 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і раніцай па ўсёй тэрыторыі краіны магчымыя кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Удзень па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +8. У Мінску будзе +3 +5. Раніцай магчымы галалёд.
Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды папярэджвае, што раніцай і ўдзень у асобных раёнах краіны магчымае ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Будзьце асцярожныя!