Во время «прямой линии» с руководством ЖКХ звучали не только проблемы, но и слова благодарности

Источник материала:  
13.12.2019 — Разное

Прыемнай тэндэнцыяй апошніх “прамых тэлефонных ліній”, якія сумесна з рэдакцыяй праводзіць кіраўніцтва УП ЖКГ Ушацкага раёна, становіцца тое, што грамадзяне агучваюць не толькі праблемы, але і выказваюць удзячнасць работнікам службы. І гэта сведчыць аб тым, што да заявак насельніцтва ў камунгасе адносяцца адказна. Вось і 11 снежня на “прамой лініі” з дырэктарам прадпрыемства Станіславам Браніслававічам Завадскім у першым тэлефанаванні з Камсамольскай, 4 гарпасёлка гучалі добрыя словы ў адрас дыспетчара Н.Л.Барадулькі, майстра брыгады жыллёвага фонду Н.М.Маковіч і яе работнікаў, асабіста дырэктара УП ЖКГ за аднаўленне сістэмы вентыляцыі.

І ўсё ж пераважаюць праблемныя пытанні – такая спецыфіка службы. Валянціна Іосіфаўна Дунік ад імя жыхароў частак вуліц Ніжне-Набярэжнай, Маладзёжнай і Камсамольскай таксама падзякавала С.Б.Завадскаму за ўвагу да зваротаў насельніцтва, але выказала і некалькі просьбаў. І калі падсыпку ўчастка дарогі ў хуткім часе выканаюць, то з пытаннем водаадвядзення не ўсё так проста. “Законы фізікі ніхто не адмяняў – вада не можа цячы ўгару!” – тлумачыў Станіслаў Браніслававіч, які ў курсе сітуацыі і не лічыць яе асаблівай праблемай. Між іншым, камунальнікі пайшлі насустрач людзям і ўжо спрабавалі яе вырашыць, чысцілі канаву. Дырэктар УП ЖКГ паабяцаў яшчэ раз сустрэцца з заяўнікамі і на месцы ацаніць, што можна зрабіць.

Наконт падсыпкі і ямкавага рамонту звярталіся і жыхары вуліц Палявой і Лугавой гарпасёлка. Не сезон зараз для такіх работ, але пытанне ўзята на кантроль. А вось агучаную просьбу аб высечцы кустоўя ўздоўж прыгаданых вуліц, якое пагражае бяспецы дарожнага руху, пастараюцца задаволіць у бліжэйшы час.

Жыхары завулка Е.Лось прасілі прывезці прычэп пясчана-солевай сумесі – падчас нядаўняга галалёду з раніцы ўзніклі праблемы з выездам. Грамадзяне разумеюць, што ў такіх сітуацыях камунальнікі не могуць падсыпаць усе вуліцы адразу, таму гатовы гэта рабіць ля сваіх домаўладанняў самі, быў бы матэрыял. Просьбу таксама задаволяць, бо такая ініцыятыва людзей толькі вітаецца.

Не абышлося без скаргаў наконт вулічнага асвятлення – не гарыць некалькі ліхтароў у канцы Ленінскай у напрамку Глыбокага, імі зоймуцца электрыкі службы. Прама ў дзень правядзення “прамой лініі” вырашана пытанне ачысткі сцёкавага калодзежу ў домаўладанні ў Глыбачцы Ушацкага сельсавета, некаторыя іншыя прыватныя звароты. Агучана просьба наконт уцяплення фасада першага корпуса дома №2 на Віцебскай, яе актуальнасць і магчымасць вырашэння будзе разгледжана з выездам на месца.

Дзмітрый Раманоўскі.

←Кто-то слишком много ест... И худеет! Одна из лучших диет в мире пригодится в праздники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика