Навіны – у кожны дом!

Источник материала:  
12.12.2019 — Разное

Працягваецца падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1-е паўгоддзе 2020 года. Многія кіраўчане, жыхары сяла аддаюць перавагу “Кіраўцу”, з якога, па іх водгуках, даведваюцца пра навіны раёна, пытанні, над вырашэннем якіх працуе мясцовая ўлада, праводзімых мерапрыемствах, жыцці працоўных калектываў і шмат аб чым іншым, а таксама знаходзяць адказы на цікавячыя і хвалюючыя іх пытанні. Выпісваюць “Кіравец” і землякі, пражываючыя за межамі раёна.

Трэба адзначыць, што заўжды актыўна праводзіцца падпіска на раённую газету сельскім аддзяленнем паштовай сувязі “Падрэчча” Кіраўскага ўчастка паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта”.  

Навіны – у кожны дом!

Наш фотакарэспандэнт занатаваў момант, калі паштальён Іна Дземянкова афармляла падпіску на “Кіравец” мясцовай жыхарцы П.Ф.Вербінавай. Яна зараз на заслужаным адпачынку, працавала аграномам, потым – сакратаром у Стаўпіцкай школе. Паліна Фёдараўна адзначыла, што больш дваццаці год іх сям’я выпісвае “раёнку”. З мужам Уладзімірам Анатольевічам, унукамі, якія прыязджаюць у госці, з задавальненнем чытаюць раённыя навіны, іншыя публікацыі.

Паштальён Іна Дземянкова лічыць, што ў яе рабоце трэба знайсці свой падыход да кожнага вяскоўца, даступна расказаць пра тое ці іншае выданне. Большая частка насельніцтва, якое абслугоўвае іх аддзяленне паштовай сувязі, выпісвае раённую газету.

А Вы падпісаліся на “Кіравец”?

Якраз самы час гэта зрабіць!

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

←Алесь Беляцкий стал лауреатом премии «За права человека и верховенство закона»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика