На пажары ў псіхдыспансеры пад Смаргонню загінуў пацыент

Источник материала:  
12.12.2019 11:26 — Разное
На пажары ў псіхдыспансеры пад Смаргонню загінуў пацыент
Пажар у псіхдыспансеры ў Жодзішках / grodno.mchs.gov.by

12 снежня ў 8:07 смаргонскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у вёсцы Жодзішкі. Загаранне адбылося ў псіхіятрычным дыспансеры, размешчаным у гэтай вёсцы, адзначае прэс-служба МНС. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стаў тэлевізар, які загарэўся ў фае на другім паверсе будынка.

Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС пабачылі, што калідор і памяшканні дыспансера запоўненыя моцным дымам. Да прыбыцця ратавальнікаў персанал эвакучваў 51 пацыента. 

Пры разведцы супрацоўнікі МНС выявілі, што 66-гадовы пацыент загінуў. А вось 80-гадовую пацыентку байцы МНС змаглі выратаваць і вынесці на свежае паветра. 

Ратавальнікі не дапусцілі распаўсюджванне пажару за межы фае.

Эвакуіраваных людзей часова размясцілі ў суседнім будынку. Акалічнасці здарэння высвятляе следча-аператыўная група.

←Ужас! На пожаре в психдиспансере погибли пациенты - один сгорел заживо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика