Прыбіральня ў кватэры мінчука напоўнілася пенай з пральнай машыны суседзяў
08.12.2019 16:01
—
Разное
pixabay.com
У адной з кватэр у мінскім мікрараёне Серабранка нядаўна прарвала каналізацыю: з санвузла пачуліся буркатанне і булькат. Прыбіральня на метр была запоўнена белай пенай.
"Мне яшчэ пашанцавала: з нетраў трубы вонкі вырвалася не самае горшае, а толькі вада з пральнай машыны, якой карысталіся ў адной з кватэр, што месцяцца вышэй. Адсюль і пена", — кажа гаспадар кватэры. "Аварыйка" прыехала праз 50 хвілін, інфармуе minsknews.by.