У Белаазёрску на пажары ў кватэры выратаваны мужчына

Источник материала:  
08.12.2019 11:38 — Разное

07.12.2019 года ў 21-35 у Бярозаўскі РАНС паступіла паведамленне аб задымленні ў кватэры 5-павярховага жылога дома ў г.Белаазёрску па вул. Будаўнікоў.

У Белаазёрску на пажары ў кватэры выратаваны мужчына

Прыбыўшы да месца выкліку, ратавальнікі выявілі задымленне ў пад'ездзе. Суседзі паведамілі, што ўнутры аднапакаёвай кватэры, з якой ішоў дым, мог знаходзіцца чалавек.

Звяном газадымаахоўнай службы з жылога пакоя кватэры выратаваны гаспадар – ён знаходзіўся на ложку. Мужчыну 1962 года нараджэння перадалі брыгадзе СМП, з папярэднім дыягназам "апёкі левага перадплечча 2 ступені 5% цела, атручэнне прадуктамі гарэння, алкагольная інтаксікацыя" пацярпелага даставілі ў бальніцу.

У Белаазёрску на пажары ў кватэры выратаваны мужчына У Белаазёрску на пажары ў кватэры выратаваны мужчына

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны. Агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, матрац, закураны сцены і столь.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

←Светлана Алексиевич: Сегодня страшнее, чем при коммунизме — монстр погиб, а крысы остались

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика