Хлопец з Ашмянаў паліваў "чарнілам" статуі каля касцёла ў Астраўцы

Источник материала:  
06.12.2019 20:46 — Разное
Хлопец з Ашмянаў паліваў "чарнілам" статуі каля касцёла ў Астраўцы
Каля касцёла ў Астраўцы / sudexpert.gov.by

Сведкамі незвычайнай карціны сталі жыхары Астраўца. Зранку ў будны дзень 22-гадовы жыхар суседніх Ашмянаў узяў скрынку таннага віна і пачаў паліваць ім статуі Божай Маці і анёлаў. Потым малады чалавек разламаў дзве лаўкі, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Адзін з мінакоў паведаміў у міліцыю пра неадэкватныя паводзіны хлопца. Праваахоўнікі затрымалі яго каля касцёла. Шкода, прычыненую дзеяннямі маладога чалавека, склала 580 рублёў. 

Міліцыя высвятляе прычыны яго дзеянняў. Маладому чалавеку пагражае крымінальная справа за хуліганства.

←Александр Шпаковский: «Закладчики – это пехота наркобизнеса»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика