Дырэктарцы мінскай школы стала дрэнна падчас праверкі — яна памерла

Источник материала:  
06.12.2019 18:31 — Разное
Дырэктарцы мінскай школы стала дрэнна падчас праверкі — яна памерла
Алена Пазенка / 134minsk.schools.by

Дырэктарцы мінскай школы №134 Алене Пазенка стала дрэнна, калі ў школе знаходзілася камісія з комлекснай праверкай. Неўзабаве дырэктарка памерла, звесткі пра гэта пачалі з'яўляцца ў сацсетках. 

На сайце школы ўжо з'явіліся спачуванні ад імя бацькоў і школьнікаў. Некаторыя з бацькоў адзначаюць, што менавіта Пазенка зрабіла школу "амаль элітнай".

На нядаўніх парламенскіх выбарах у школе №134 размяшчаліся тры выбарчыя ўчасткі. Ні Алена Пазенка, ні яе намесніцы не ўваходзілі ва ўчастковыя камісіі і не ўдзельнічалі ў іх працы.

4 снежня на нарадзе з чыноўнікамі Мінскай вобласці Аляксандр Лукашэнка загадаў навесці парадак у школах. Па яго словах, стан некаторых школаў аварыйны: "Мною неаднаразова давалася даручэнне навесці парадак у школах. Ва ўстановах, дзе вучацца дзеці, павінны быць створаныя бяспечныя і камфортныя ўмовы".

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў шэрагу школ Міншчыны цепласеткі знаходзяцца ў аварыйным стане, падвальныя памяшканні захламленыя, а пажарныя апавяшчальнікі не працуюць.

←Шахматы. Чешского гроссмейстера дисквалифицировали на шесть лет за мошенничество

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика