У Ашмянах у аўтамабілі знайшлі мёртвага міліцыянера
06.12.2019 14:52
—
Разное
БЕЛТА
У Ашмянах знайшлі мёртвага міліцыянера. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося ўвечары 5 снежня. Труп знаходзіўся ў асабістым аўтамабілі праваахоўніка. Паводле папярэдніх звестак, яго смерць не мае крымінальнага характару і "не звязана з выкананнем службовых абавязкаў".
Праверку па факце смерці міліцыянера праводзіць Следчы камітэт.
Сёлета было некалькі гучных выпадкаў гібелі міліцыянераў у Беларусі. У траўні магілёўскі міліцыянер Яўген Патаповіч загінуў ад агнястрэльнага ранення ў галаву. Афіцыйна лічыцца, што гэта было самагубства. У верасні ў мінскай лякарні памёр 19-гадовы ўчастковы Іван Хілько, які служыў у Докшыцкім РУУС. Ён атрымаў цяжкія траўмы падчас бойкі ў бары.