Чыгуначны вакзал упрыгожылі карцінамі старога Пінска

Источник материала:  
06.12.2019 — Разное
> Чыгуначны вакзал, каталіцкі касцёл, Вялікая Кіеўская вуліца, іезуіцкі калегіум, краявід на набярэжную, панарама Пінска --- гэтыя знакавыя для пінчукоў месціны роднага горада знайшлі адлюстраванне ў выкананых з аргшкла карцінах, што зараз упрыгожваюць залю чакання пінскага чыгуначнага вакзала.

Кіраўніцтва вакзала вырашыла, што ў Год малой радзімы і калі Пінск з’яўляецца культурнай сталіцай Беларусі, абнавіць інтэр’ер такімі выглядамі аднаго са старажытнейшых гарадоў краіны - выдатная ідэя.

Шкляныя палотны не адзінае, што робіцца для большай утульнасці на вакзале. На цяперашні момант памяшканне ўпрыгожылі штучнымі дрэвамі. А ў хуткім будучым металічныя лаўкі абцянуць паралонам, а затым - спецыяльнай тканінай, каб карыстальнікам паслуг чыгункі было камфортна.

Акрамя таго, начальнік пінскага чыгуначнага вакзала Алена Аляксандраўна Бойба падзялілася, што ў будучым плануецца аздобіць яшчэ і тую частку, дзе знаходзяцца пакоі адпачынку. Пустыя калідоры так і просяцца, каб іх распісалі. Месца для здзяйснення творчых задумак дастаткова.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота аўтара
←1 600 метров в месяц изо льна и хлопка. Кружева для слуцких поясов делают в Орше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика