Выхад на лёд забаронены!

Источник материала:  
06.12.2019 — Разное
Выхад  на  лёд  забаронены!
Віцебскі аблвыканкам прыняў распараджэнне аб забароне выхаду на лёд. Адпаведныя рашэнні на перыяд станаўлення лёду будуць прыняты на месцах органамі ўлады, паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.
Выхад на лёд забаронены!
!Такое рашэнне выклікана павышанай небяспекай знаходжання на вадаёмах, дзе таўшчыня лёду яшчэ недастатковая, а таксама гібеллю двух рыбакоў. Няшчасныя выпадкі адбыліся 1 снежня ў Гарадоцкім і Расонскім раёнах. Пры сабе мужчыны не мелі ніякіх сродкаў ратавання.
Прафілактычныя гутаркі па гэтай тэме пройдуць ва ўсіх установах адукацыі.
Па словах старшыні абласной арганізацыі Таварытсва ратавання на водах Аляксандра Мясаедава, зараз таўшчыня лёду на вадаёмах складае 3-4 см, да 7 см яна лічыцца небяспечнай, выходзіць у гэты час на вадаёмы не рэкамендуецца. “У мінулым годзе ў перыяд станаўлення лёду грэбаванне правіламі бяспекі каштавала жыцця тром рыбакам”, – падкрэсліў Аляксандр Мясаедаў. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што лёд ўяўляе зараз асаблівую небяспеку і ў сувязі са снегам, які пакрыў лёд і замаруджвае яго ўтварэнне.
БелТА.
Апублікавана ў №95 ад 06.12.2019 г.
←Евросоюз запретил криптовалюту от Facebook

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика