Адзіны дзень інфармавання у межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшоў ва ўсіх установах адукацыі раёна. У гэты раз школьнікі абмеркавалі тэму: «Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам».
Госцем адзінага дня інфармавання ў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага стала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава. У форме адкрытага дыялогу яна аргументавана растлумачыла вучням 8-11 класаў, наколькі важна было для беларускага народа і нашай краіны набыць суверэнітэт, незалежнасць і дзяржаўнасць. Былі закрануты пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Асобую ўвагу школьнікаў звярнулі на дасягненні ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, спорту, культуры і ў сацыяльнай палітыцы.
Таксама рабятам быў прадстаўлены эскізны праект мемарыяла, прысвечанага памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі. Як адзначыла Ларыса Гаўрылава, яго ўзвядзенне будзе прымеркавана да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У канцы сустрэчы вучням прапанавалі выбраць аб’екты нашай краіны, побач з якімі яны хацелі б сфатаграфавацца, а фатаграфіі потым падарыць сваім аднагодкам з іншай краіны. Пасля нядоўгай дыскусіі разам з аб’ектамі рэспубліканскага значэння Нацыянальнай бібліятэкай, Лядовым палацам і Батанічным садам школьнікі адзначылі і жамчужыну Кіраўскага краю – Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль.
Дзень інфармавання прайшоў у атмасферы даверу, атрымаўся цікавым і пазнавальным.
Аляксандра КАЛІНІНА.
Фота аўтара.
___________________
На мерапрыемства ў межах адзінага дня інфармавання да школьнікаў Барчыцкага НПК ДС-СШ прыйшлі старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Рышкевіч і дэпутат Савета Алена Трушкіна.
У пачатку у рамках спецыяльнага праекта вучні паглядзелі відэаролік “ГЭС на Нёмане”, падрыхтаваны Агенцтвам тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі.
Потым госці жыва і цікава падзяліліся з вучнямі інфармацыяй аб развіцці незалежнай Рэспублікі Беларусь, абапіраючыся на канкрэтныя прыклады па Кіраўскім раёне. Былі абмеркаваны найбольш важныя падзеі і мерапрыемствы ў нашай краіне.
Арцём СЯМЁНАЎ, вучань 11 класса Барчыцкага НПК ДС-СШ.