У Шуміліне за адну ноч скралі машыны ў чыноўніка і начальніка міліцыі
05.12.2019 14:04
—
Разное

Hyundai Creta / Ілюстрацыйнае фота
У Шуміліне за адну ноч скралі аўтамабілі ў намесніка старшыні райвыканкама і начальніка міліцыі. Як інфармуе nn.by, абедзве машыны маркі Hyundai Creta. Адна з іх 2018 года выпуску, іншая — 2019-га. У прэс-службе віцебскай міліцыі паведамілі, што здарэнне адбылося ў ноч на 2 снежня. Крымінальную справу расследуе Следчы камітэт.
Шуміліна — гарадскі пасёлак, цэнтр раёна ў Віцебскай вобласці. Насельніцтва складае каля 7 тысяч чалавек. Раён знаходзіцца недалёка ад мяжы з Расіяй.