Асіповічы: хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана 3 ДТЗ, папярэджана 85 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты 3 “бяспраўнікі”, 31 пешаход і веласіпедыст, з іх 14 — за невыкарыстанне святлоадбіваючых элементаў. Падчас прафілактычнай акцыі “Лепшы цюнінг для машын — устаноўка зімовых шын!”, што працягнецца да 4 снежня, аштрафаваны вадзіцель, які пагардзіў заменай гумы і рызыкаваў не толькі сваім здароўем і жыццём, але і падвяргаў небяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута па 4 асобы, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе ці парушылі правілы дарожнага руху, па 2 — здзейснілі дробныя крадзяжы ці хуліганства, 4 — учынілі іншыя супрацьпраўныя дзеянні.
Як паведамілі ў РАНС, 30 лістапада ў пас. Леніна Вяззеўскага сельсавета агнём пашкоджаны лазня і летні душ.
ІАЖіРС складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства; па матэрыялах інспекцыі ўзбуджана крымінальная справа па факце транспарціроўкі дзіка.