Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва
З 1 лістапада 2019 года па 15 лютага 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь абвешчана маштабная падзея ў сферы выяўленчага мастацтва, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх без выключэння творчых напрамкаў. Мэта падзеі – падтрымка не толькі таленавітых і вядомых майстроў, але і маладых мастакоў, адкрыццё новых імёнаў у сучасным беларускім мастацтве –
Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва
Адборачнай камісіяй будзе адабрана па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў Рэспубліканскай выставе сучаснага выяўленчага мастацтва. Па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі конкурсных матэрыялаў журы вызначыць пераможцаў.
Ініцыятарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Дырэкцыя конкурсу функцыянуе на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Прэмія праводзіцца па 10 намінацыях:
- “Жывапіс”;
- “Графіка”;
- “Скульптура”;
- “Дызайн”;
- “Актуальнае мастацтва” (арт–аб’ект, інсталяцыя);
- “Мастацкая фатаграфія” (1 работа або 1 серыя да 10 работ ад аўтара);
- “Манументальнае і манументальна–дэкаратыўнае мастацтва”;
- “Дэкаратыўна–прыкладное мастацтва”;
- “Мастацтвазнаўства і крытыка”;
- “Творчы дэбют”.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 лютага 2020 г.:
- Азнаёміцца з Інструкцыяй;
- Запоўніць ў электронным выглядзе Заяўку;
- Накіраваць Заяўку на электронны адрас: info@histmuseum.by (з тэмай пісьма «Нацыянальная прэмія»).
Кантактныя нумары: 8 017 226 05 32; 8 017 226 09 22; +375 29 159 78 21