Мокры снег з дажджом і галалёдзіцу прагназуюць на 4 снежня
03.12.2019 13:35
—
Разное
БЕЛТА
4 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны.
Удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі — мокры снег з дажджом. Месцамі прагназуецца галалёд і слабы туман.
Уначы чакаецца 1-6 градусаў марозу. Удзень будзе ад -1 да +4.