Жыхар Баранавічаў "замініраваў" завод, каб не ісці на працу

Источник материала:  
03.12.2019 13:18 — Разное
Жыхар Баранавічаў "замініраваў" завод, каб не ісці на працу
Завод у Баранавічах / brest.mvd.gov.by

2 снежня ў 21:17 у міліцыю Баранавічаў паступіла паведамленне, што замініраваны станкабудаўнічы завод "Атлант", перадае прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

На месца здарэння адразу выехалі следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічная групы, супрацоўнікі МНС і брыгада хуткай дапамогі. З прадпрыемства былі эвакуяваныя 150 чалавек. 

Падчас абследавання завода спецыялісты не выявілі небяспечных прадметаў. У 23:15 праца прадпрыемства аднавілася.

Высветлілася, што паведамленне ў міліцыю паступіла з тэлефона, які знаходзіцца ў адной з кватэр у Баранавічах. Там, у сябе дома, міліцыянты затрымалі 43-гадовага мужчыну, які і зрабіў паведамленне. Медагляд паказаў, што ў паветры, выдыханым мужчынам, канцэнтрацыя алкаголю складала 1,8 праміле.

Сам затрыманы патлумачыў, што не хацеў ісці на працу, таму і паведаміў пра мініраванне. 

На мужчыну пачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

←Сыновья Лукашенко побывали на гран-при «Формулы-1» в ОАЭ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика