У форме “Адкрытага дыялогу”: у школах раёна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” штомесяц праходзіць адзіны дзень інфармавання

Источник материала:  
03.12.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У школах раёна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” (ШАГ) штомесяц праходзіць адзіны дзень інфармавання. 28 лістапада ў СШ № 3 г. Нясвіжа ён адбыўся ў форме “Адкрытага дыялогу” для вучняў 8, 9, 11 класаў на тэму: “Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам”.

У форме “Адкрытага дыялогу”: у школах раёна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” штомесяц праходзіць адзіны дзень інфармавання

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі падчас сустрэчы з навучэнцамі СШ № 3 г. Нясвіжа

У якасці гасцей удзел у ім прынялі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Клішэвіч. Правяла мерапрыемства намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 3 Ірына Аскірка.

Прысутныя паглядзелі відэаролікі, падрыхтаваныя Агенцтвам тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі ў рамках спецыяльнага праекта “Мы зрабілі гэта разам”. На занятку былі абмеркаваны такія паняцці, як суверэнітэт і незалежнасць. Госці і навучэнцы гутарылі аб маштабных сацыяльных і прамысловых аб’ектах, дасягненнях сучаснай Беларусі ў розных сферах, перспектывах развіцця нашага рэгіёна, маладзёжнай палітыцы, міжнародным супрацоўніцтве. Школьнікі з гонарам дзяліліся сваімі поспехамі ў навуцы, культуры, спорце. Дыялог атрымаўся змястоўным і па-сяброўску цёплым.

На развітанне госці выказалі словы ўдзячнасці за мерапрыемства, падзякавалі за дасягненні.

— Дзякуй за сённяшнюю сустрэчу, за адкрытую размову. Хачу пажадаць вам здароўя, дабрабыту, поспехаў, самарэалізацыі. Будзьце актыўнымі і мэтанакіраванымі і, канешне, не спыняйцеся на дасягнутым. Дасягайце новых вяршынь, крочце толькі наперад. За вамі будучыня! — сказаў Аляксандр Ломскі.

— Сёння вы ўразілі ўменнем гаварыць і думаць, даваць ацэнку таму, што адбываецца, — адзначыла, звяртаючыся да вучняў, Алена Клішэвіч. Вы вельмі моцныя рабяты, вялікі дзякуй вам за гэта.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Уроженец Беларуси Андрей Жук, отец четверых детей, стал героем Франции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика