Новыя назначэнні

Источник материала:  
03.12.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб назначэнні міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога на пасаду першага намесніка прэм’ер-міністра, а Аляксандра Турчына, які займае цяпер гэту пасаду, — губернатарам Мінскай вобласці.

Новыя назначэнні

“З вамі размова будзе ляжаць у плоскасці карэкціроўкі складу ўрада. Я гэтага не ўтойваў: асноўны этап, вядома, будзе пасля Новага года, калі ўрад дасць справаздачу аб выніках дзейнасці. І, як і ў былыя часы, перш чым ісці на прэзідэнцкія выбары, я заўсёды фарміраваў урад і не толькі — усю вертыкаль улады, каб людзі бачылі, з кім жа, калі раптам выберуць, дзеючы Прэзідэнт будзе працаваць”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. На думку Прэзідэнта, Аляксандра Турчына пара выводзіць на самастойную работу, каб “сур,ёзна на яго паглядзець і праверыць у справе”. Такі падыход падтрымала і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. “Калі Турчын ідзе фактычна з эканамічнай пасады ва ўра-дзе, то, думаю, міністр эканомікі мог бы заняць яе”, — лічыць кіраўнік дзяржавы. — Заадно мы параімся, хто будзе працаваць міністрам эканомікі». Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што кіраўніцтва Мінскай вобласці мяняецца не ў сувязі з кадравымі праблемамі: цяперашні губернатар Анатоль Ісачанка пакідае пасаду па стане здароўя. Прэзідэнт адзначыў, што ён нядрэнна працаваў на пасадзе губернатара, таму, калі зменіць пасаду, прадоўжыць курыраваць гэты рэгіён.
БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Раскрыта правда о страшнейшей эпидемии в истории человечества

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика