Няўстойлівае надвор’е: снег, дождж і вецер

Источник материала:  
03.12.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На бліжэйшы тыдзень сіноптыкі спрагназавалі для жыхароў Нясвіжскага раёна  шмат ападкаў у выглядзе снегу і дажджу, чакаецца таксама і моцны вецер.

Сёння, 3 снежня, ранкам магчымы моцны снег. Надвор’е чакаецца пахмурным. Вецер — паўночна-заходні — 5 — 7 метраў за секунду. Удзень — -1 °С, ноччу — 3 градусы ніжэй за нуль.

Няўстойлівае надвор’е:  снег, дождж і вецер

У сераду на працягу дня перадаюць суцэльную воблачнасць і ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Паўднёва-заходні вецер — 6 — 8 м/с, парывы — да 12. Дзённая тэмпература складзе -2…0 °С, уначы — +3 °С.

Чацвер спецыялісты абяцаюць воблачным з праясненнямі днём, без ападкаў. Удзень — каля 3 градусаў са знакам “+”. Вецер — пераменных напрамкаў — да 7 м/с. Ноччу — +1 °С.

У пятніцу ўдзень чакаецца +2…+4 °С і пахмурна з праясненнямі. Абы-дзецца без дажджу і снегу. Паўднёва-заходні вецер — 6 — 8 м/с, парывы — да 12. Уначы — 0…+1 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Крэйгу Вудкрофту исполнилось 50 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика