6 снежня адбудзецца прэм’ера драмы «Галька» з жывой музыкай

Источник материала:  
02.12.2019 17:50 — Разное
6 снежня адбудзецца прэм’ера драмы «Галька» з жывой музыкай
Кадр из фильма

6 снежня ў рамках праекта «Кінямо. Нямое кіно + жывая музыка» у кінатэатры «Масква» адбудзецца спецыяльны паказ драмы Канстанты Мягліцкага «Галька», прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.

Экранізацыя аднайменнай оперы, якая выйшла на экраны ў 1929 годзе, будзе прадстаўлена ў музычным суправаджэнні, створаным кампазітарам Вольгай Падгайскай адмыслова для адноўленай версіі фільма. Беларуская прэм’ера «Галькі» адбудзецца пад жывы музычны акампанемент у выкананні салістаў Вялікага тэатра Беларусі Ірыны Кучынскай (сапрана) і Андрэя Кліпо (барытон), харавой капэлы, калектыву новай камернай музыкі Five-storey ensemble. Паказ арганізаваны пры ўдзеле Польскага інстытута ў Мінску і Нацыянальнага кінаархіва ў Варшаве.


6 снежня адбудзецца прэм’ера драмы «Галька» з жывой музыкай
 

Адна з трох польскіх даваенных экранізацый оперы Станіслава Манюшкі, якая распавядае пра няшчаснае каханне вясковай дзяўчыны Галькі да паніча Януша. Фільм аднак не з’яўляецца дакладнай адаптацыяй твора Манюшкі: пры распрацоўцы сцэнарыя Ежы Браўн выкарыстаў толькі асноўныя матывы лібрэта. У 1932 годзе па рашэнні прадзюсара фільм быў агучаны ў адпаведнасці з тагачаснай практыкай: уласцівыя для нямога кіно інтэртытры захаваліся, а да асобных сцэн дадаткова былі створаны так званыя «спеўна-музычныя» ілюстрацыі. Разам з арыямі і хорамі з арыгінальнай оперы ў новай версіі гучалі фрагменты твораў Фрыдэрыка Шапэна, Войцэха Асманьскага, Эдварда Грыга, Рыхарда Эйленберга і народныя мелодыі.

6 снежня адбудзецца прэм’ера драмы «Галька» з жывой музыкай
Кадр из фильма

Да нядаўняга часу нямая экранізацыя «Галькі» не была вядомая шырокай публіцы: з арыгінальнай версіі фільма захаваліся толькі апошнія чатыры хвіліны. У зборах Нацыянальнага кінаархіва ў Варшаве былі знойдзены таксама вялікія фрагменты працоўных матэрыялаў да больш позняй гукавой версіі. Пры гэтым гукавая дарожка да фільма захавалася толькі часткова. Рэстаўрацыя «Галькі» з’явілася адным з найвялікшых выклікаў такога кшталту, з якім сутыкнуўся Нацыянальны кінаархіў. Паколькі дакументацыя да фільма не захавалася, існуючыя матэрыялы былі няпоўнымі і да таго ж адносіліся да дзвюх розных версій фільма, сучасная зборка на аснове захаваных фрагментаў рабілася амаль інтуітыўна.

6 снежня адбудзецца прэм’ера драмы «Галька» з жывой музыкай
Кадр из фильма

Як стваралася музыка

Ствараючы музычнае суправаджэнне да адноўленай версіі «Галькі», Вольга Падгайская імкнулася прадставіць гледачам сучаснае «прачытанне» нямой стужкі, напоўніць яе актуальным зместам, але ў той жа час аддаць даніну павагі Станіславу Манюшку як пачынальніку польскай і беларускай опернай традыцыі, уключыўшы ў партытуру фрагменты арыгінальнай оперы. Вынікам стаўся новы твор, своасаблівы сімбіоз кіно і оперы, адметны сваёй моцнай драматургіяй і сімфанічнай глыбінёй.

Вольга Падгайская — кампазітар, арганістка, аўтар сімфанічных твораў, камерна-вакальных і камерна-інструментальных сачыненняў, музыкі для тэатра і кіно, адна з арганізатараў міжнароднага фестываля нямога кіно і сучаснай музыкі «Кінямо».

6 снежня адбудзецца прэм’ера драмы «Галька» з жывой музыкай
Кадр из фильма

У 2012 годзе разам з Віталём Эпавым заснавала калектыў новай камернай музыкі Five-storey ensemble. У музыцы, якую стварае i выконвае Five-storey ensemble, перакрыжоўваецца мноства стылёвых накiрункаў: мiнiмалiзм, авангард, неарамантызм. Калектыў выпусцiў два альбомы на італьянскім лейблы Altrock.

Калектыў выступіць у складзе: Вольга Падгайская (фартэпіяна), Аксана Герасімёнак (скрыпка), Аляксандра Чахоўская (скрыпка), Аляксандр Сердзюкоў (віяланчэль), Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас), Аляксандр Яскельчык (кларнет, бас-кларнет), Віталь Эпаў (сапрана-саксафон).

6 снежня адбудзецца прэм’ера драмы «Галька» з жывой музыкай
Кадр из фильма

ДАРЭЧЫ

«Кінямо» — адзіны ў Беларусі штогадовы фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі, асноўнай задачай якога з’яўляецца папулярызацыя і пераасэнсаванне класікі нямога кіно сродкамі сучаснай музыкі. Апроч сезонных паказаў пад адкрытым небам фестываль на працягу года ладзіць спецыяльныя паказы нямога кіно з жывой музыкай на розных пляцоўках. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

←Международные наблюдатели уехали - началась зачистка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика