Адукацыйны праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна» у дзеянні

Источник материала:  
02.12.2019 — Разное

Адукацыйны праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна» у дзеянні

На працягу 2019—2020 навучальнага года ў школах краіны праходзяць адзіныя дні інфармавання. Іх паслядоўная рэалізацыя прызвана садзейнічаць фарміраванню ў моладзі крытычнага мышлення, аналітычных магчымасцяў, разумення ўзаемасувязі паміж асабістай грамадзянскай ініцыятыўнасцю і дабрабытам краіны.

Тэмай гутаркі ў межах рэалізацыі агульнаадукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”, якая адбылася ў СШ №2 стала “Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам”. На сустрэчы з вучнямі 8-11 класаў прысутнічаў намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі.

Размова ішла пра дасягненні і здабыткі за гады незалежнасці нашай краіны. Рэспубліка Беларусь з’явілася на карце свету амаль тры дзесяцігоддзі назад. Набыўшы сувірэнітэт, краіна будавалася і развівалася ва ўмовах складаных геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый.

На сённяшні дзень галоўнымі прыярытэтамі развіцця беларускай дзяржавы з’яўляюцца — дабрабыт народа, міралюбівая знешняя палітыка, нацыянальная бяспека.

Нашай краіне ёсць чым ганарыцца. За перыяд сваёй незалежнасці мы ўпэўненым крокам ідзём за развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу. Пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі створаны і дзейнічае, прыносячы дзяржаве вялікі фінансавы прыбытак, Парк высокіх тэхналогій. Уведзена ў эксплуатацыю гідраэлектрастанцыя на раце Нёман. Аналагічныя збудаванні дзейнічаюць і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне адкрыты Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр “Маці і дзіцяці”. Для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця ўзведзены шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс “Мінск-арэна”, іншыя спартыўныя аб’екты.

— У вас — прадстаўнікоў маладога пакалення — ёсць галоўнае — мірная, прыгожая, незалежная краіна, — падкрэсліў у сваім выступленні Юрый Анатольевіч Васілеўскі. — Ёсць традыцыі, багатая культурная і духоўная спадчына. Ёсць гераічная гісторыя, якой кожны павінен ганарыцца. Зберагчы і памножыць лепшыя здабыткі Беларусі — вось тая асноўная задача, якая сёння стаіць перад намі, перад кожным з вас.

Сяргей РАЙЧОНАК.Адукацыйны праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна» у дзеянніАдукацыйны праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна» у дзеянні

Comments are closed.

Яндекс.Метрика