Мінак выратаваў траіх дзяцей, якія праваліліся пад лёд у Баранавічах
02.12.2019 13:20
—
Разное

Дзеці на лёдзе ў Баранавічах / Кадр з відэа
У Баранавічах трое дзяцей праваліліся пад лёд на Свяцілаўскім возеры. Выратаваў іх выпадковы мінак, піша Intex-press.
Надзвычайнае здарэнне адбылося 1 снежня каля 14:30 у Паўночным мікрараёне. Два хлопчыкі і дзяўчынка гадоў шасці-васьмі выйшлі на першы лёд. Ён не вытрымаў дзяцей і праваліўся.
Відавочцам здарэння стаў жыхар Баранавічаў Ягор Вашчылка. Ён кінуўся на дапамогу дзецям і выцягнуў іх з халоднай вады. На шчасце, абышлося без ахвяраў. Іншыя людзі, якія падаспелі на дапамогу, павялі дзяцей дадому.