У чацвер чакаецца плюсавая тэмпература з мокрым снегам і дажджом
27.11.2019 15:24
—
Разное

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
28 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а зранку і ўдзень у многіх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Уначы і зранку прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць ад 3 марозу да 3 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 0...+6, па захадзе краіны чакаецца 7-9 вышэй за нуль.