Швецыя дэпартавала ў Беларусь 48-гадовага жыхара Гродна, яго затрымалі
27.11.2019 13:12
—
Разное
З архіву БЕЛТА
Швецыя дэпартавала ў Беларусь 48-гадовага жыхара Гродна. Самалёт са Стакгольма прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 26 лістапада. Памежнікі затрымалі згаданага беларускага грамадзяніна. У базе МУС мужчына пазначаны, як асоба, датычная да здзяйснення злачынства (якога менавіта, не паведамляецца). Памежнікі перадалі яго міліцыі, інфармуе gpk.gov.by.
Вядома, што са Швецыі беларуса дэпартавалі за парушэнне правілаў знаходжання ў гэтай краіне.