Пасля ДТЗ з маршруткай пад Маладзечна шпіталізавалі 9 чалавек
26.11.2019 19:03
—
Разное

МУС
Пасля ДТЗ з маршруткай пад Маладзечна шпіталізавалі 9 чалавек. Кіроўца мікрааўтобуса Mercedes знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС. Аварыя адбылася каля 10-й гадзіны раніцы 26 лістапада на 63-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Маладзечна — Нарач. Мяркуецца, што кіроўца легкавіка Renault заснуў за рулём і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося лабавое сутыкненне з маршруткай.
У ДТЗ пацярпелі абодва кіроўцы, 7 пасажыраў з 15-ці, якія ехалі ў Mercedes (у легкавіку пасажыраў не было). Праверку праводзіць Маладзечанскі РАУС.