Митинг идей проведут в Бресте 30 ноября
30 лістапада АРР "Дзедзіч" запрашае грамадскіх актывістаў, валанцёраў спецыялістаў у творчых і тэхнічных сферах на "Мітынг ідэй", каб прыдумаць новае, пакрэатывіць ці дапамагчы знайсці членаў каманды для новых (і не толькі) ініцыятыў. Каб прыняць удзел - запаўняй заяўку па спасылцы. Пачатак мітапа ў 11.00.
Каго мы чакаем
На #InspiredbyБрэст запрашаем ініцыятыўных людзей з уласнымі ідэямі па паляпшэнні свету (свайго горада, двара);
Мэнэджэраў, якія ўжо рэалізуюць свае праекты, але якім патрэбная дапамога ў яго пашырэнні;
Берасцейцаў, якія хацелі б уліцца ў каманды па рэалізацыі сацыяльных, культурных і адукацыйных праектаў;
Спецыялістаў у галіне рэкламы, менеджменту, дызайну, псіхалогіі, фандрайзінгу і любой іншай вузкай спецыялізацыі.
Як усё будзе праходзіць
InspiredbyБрэст будзе праходзіць у некалькі этапаў. Спачатку адбудзецца кароткая прэзентацыя ідэй і праектаў удзельнікаў “Мітынгу ідэй”, пасля чаго кожны з удзельнікаў сустрэчы абярэ найбольш цікавую яму ідэю і дапаможа яе палепшыць і дапрацаваць. Працягласць InspiredbyБрэст – да 3 гадзін.
❗Удзельнікам з Брэсцкай вобласці арганізатары пакрывюць выдадкі на праезд.
Больш падрабязна можна даведацца па нумару: +375298010147 (Дзяніс)