Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

Источник материала:  
26.11.2019 — Разное

Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

У лістападзе ў малой зале райвыканкама прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Удзел у рабоце канферэнцыі прынялі старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валерый Віктаравіч Кунашка, намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін.

На парадку дня работы канферэнцыі было шмат пытанняў. Гэта справаздачы старшыні раённай арганізацыі, старшыні рэвізійнай камісіі, выбары раённага камітэта арганізацыі, прэзідыума, старшыні арганізацыі і яго намесніка, казначэя і іншыя.

Са справаздачай аб рабоце Шаркаўшчынскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за перыяд з 26 лістапада 2014 года па 5 лістапада 2019 года выступіла яго старшыня Наталля Іванаўна Баговіч.

— Па стане на 1 студзеня 2019 года раённая арганізацыя налічвае 889 членаў, з іх працуючых — 633, 256 чалавек з’яўляюцца ветэранамі педагагічнай працы, — паведаміла Наталля Іванаўна. — За апошнія 5 год каолькасць працуючых членаў прафсаюза зменшылася на 125 чалавек.

Шаркаўшчынскі райкам галіновага прафсаюза аб’ядноўвае на сённяшні дзень 17 пярвічак. 5 год назад гэта лічба была 25. Змяншэнне тлумачыцца працэсам правядзення аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі, закрыццём школ, дзіцячых садоў.

Але, нягледзячы на гэта, справаздачны перыяд быў для нашага прафсаюза асаблівым па радзе прычын. Перш за ўсё, гэта 115-годдзе прафсаюзнага руху ў Беларусі, 95-годдзе галіновага прафсаюза, калі міжволі параўноўваюцца заваяванні мінулага і справы сённяшнія. Таму галіновы прафсаюз і наша раённая арганізацыя імкнуцца ўдасканальваць шматлікія накірункі дзейнасці, больш актыўна заяўляць пра сябе на розных узроўнях.

Націск у арганізацыйна-статутнай дзейнасці мы рабілі на павышэнне ролі як раённага, так і пярвічных прафсаюзных камітэтаў з мэтай умацавання прафсаюзных арганізацый.

У другой частцы пасяджэння на галасаванне былі пастаўлены пытанні з прапановамі аб выбранні старшыні, яго намесніка, старшыні рэвізійнай камісіі, казначэя і іншых органаў райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Аднагалосна старшынёй арганізацыі выбралі Алесю Уладзіміраўну Грыдзюшка. Яе намеснікам выбрана Наталля Мікалаеўна Пастушкова.

З выбраннем на пасаду старшыні раённай арганізацыі Алесю Уладзіміраўну павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін, пасля чаго яна ўрачыста дала прысягу прафсаюзнага лідара.

Падводзячы вынікі справаздачна-выбарнай канфенцыі, Валерый Віктаравіч Кунашка падкрэсліў важнасць і актуальнасць работы, якая праводзіцца прафсаюзамі. Яна накіравана на аброну правоў і інтарэсаў работнікаў. Затым Валерый Віктаравіч выканаў прыемную місію, уручыў Падзячны ліст Наталлі Іванаўне Баговіч з подпісам старшыні Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскай патрыятычнай акцыі ФПБ “Мы—разам!” Падзякамі старшыні абласной прафсаюзнай арганізацыі Валерый Віктаравіч адзначыў плённую працу старшыні рэвізійнай камісіі Наталлі Мікалаеўны Кудрыной і старшыні пярвічкі СШ №2 Аксаны Леанідаўны Цярэшка.

Сяргей РАЙЧОНАК.Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Выбраны новы старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

Comments are closed.

Яндекс.Метрика