Всё зависит от лидера. В Ушачском районе прошла первая отчётно-выборная конференция районного объединения профсоюзов

Источник материала:  
26.11.2019 — Разное

Прафсаюзы Беларусі летась адзначылі 115 год свайго існавання. А 20 лістапада ў раёне адбылася яшчэ адна гістарычная падзея – першая справаздачна-выбарчая канферэнцыя Ушацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Чаму толькі першая? Справа ў тым, што ўсяго пяць гадоў таму былі ўтвораны структуры, якія аб’ядналі ўсе галіновыя прафсаюзы рэгіёнаў. І сёлета на канферэнцыі старшыня аб’яднання Марыя Аляксееўна Шаўчэнка падвяла вынікі за справаздачны перыяд.

Трэба адзначыць, што арганізавана мерапрыемства было з усёй святочнай атрыбутыкай. Дэлегатаў рэгістравалі ў фае райвыканкама, уручалі рабочыя дакументы і сувеніры, там жа, перш чым накіравацца на кава-паўзу, яны спыняліся ля вельмі прыгожай выставы прыкладнога мастацтва. Урачысты настрой панаваў і ў зале, куды сабраліся не толькі 46 дэлегатаў, але і ветэраны прафсаюзнага руху, а таксама ганаровыя госці – старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў І.К.Вазьміцель, старшыні райвыканкама У.Г.Аўдошка і райсавета Н.М.Марковіч, намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч і лідар раённай ветэранскай арганізацыі Н.А.Васілеўская.Всё зависит от лидера. В Ушачском районе прошла первая отчётно-выборная конференция районного объединения профсоюзов

М.А.Шаўчэнка ў сваёй справаздачы адзначыла, што асноўная дзейнасць прафсаюзаў ва ўсе часы накіравана на абарону правоў працоўных, а магчыма гэта толькі пры існаванні прафсаюзных пярвічак. У раёне за пяць гадоў іх створана 8, сёлета – дзве: у “Тэхнакрасе” і індывідуальнага прадпрымальніка М.М.Несцярэнкі. Марыя Аляксееўна падкрэсліла, што назіраецца станоўчая дынаміка змяншэння кантрактаў, якiя заключаюцца на 1 год: на 1 кастрычніка з 1792 – 25,9% кароткатэрміновыя, калі летась было 29 працэнтаў.  У 2018-м кантракты літаральна з усімі работнікамі заключаліся на 1 год у ПМК-66, ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, ААТ “Ушачы”, філіяле “Маяк-Ушацкі”, раённым фізкультурна-спартыўным клубе. Сёлета пасля ўмяшальніцтва прафсаюзаў у трох апошніх яны заключаны на большы тэрмін.

За справаздачны перыяд прайшло 39 прававых прыёмаў, на якія звярнулася 112 жыхароў раёна па пытаннях, якія пераважна датычыліся нормаў працоўнага заканадаўства. У выніку некалькі чалавек захавалі свае працоўныя месцы, былі зроблены пераразлікі заработнай платы. Акрамя інспектараў працы галіновых прафсаюзаў з другога квартала бягучага года ў штат аб’яднання на грамадскіх пачатках уведзены прафсаюзны інспектар працы, які гатовы ў любы дзень выйсці ў арганізацыю, сустрэцца з работнікам, чые правы парушаны, і аказаць садзейнічанне ў рашэнне яго праблем.
Всё зависит от лидера. В Ушачском районе прошла первая отчётно-выборная конференция районного объединения профсоюзов

Іван Канстанцінавіч Вазьміцель таксама прывёў вельмі красамоўныя лічбы. За 5 год у вобласці створана 500 пярвічак, 80 працэнтаў з якіх – у прыватным сектары эканомікі. Працоўным было вернута 64 тысячы рублёў – неданалічаных ці незаконна знятых заробкаў, выйграна 20 судовых працэсаў, 150 чалавек толькі аднаго прадпрыемства пасля ўмяшальніцтва прафсаюзаў атрымалі выплаты, што належалі ім пры ліквідацыі. ФПБ ініцыявала, каб з работнікамі, якія не маюць спагнанняў, кантракт заключаўся на максімальны тэрмін, а таксама каб пры істотнай змене ўмоў працы супрацоўніку паведамлялася пра гэта не пазней чым за 30 дзён (прапаноўвалася толькі 7). Частка кантрактаў па-ранейшаму заключаецца на мінімальны тэрмін, а за гэтым, па словах І.К.Вазьміцеля, як правіла хаваецца звальненне без адпаведных выплат. Ён таксама падкрэсліў, што годны сацыяльны пакет магчымы толькі ў тых арганізацыях, дзе добрыя эканамічныя паказчыкі, таму захаванне вытворчай дысцыпліны, выхаванне несумленных супрацоўнікаў – неад’емная частка іх работы.

Наколькі эфектыўнай будзе дзейнасць прафсаюзаў, у многім залежыць ад лідара раённага аб’яднання. Аналізуючы вынікі работы, А.В.Пашковіч адзначыла, што пасля ўзначальвання яго з ліпеня гэтага года М.А.Шаўчэнкай, работа значна актывізавалася. Прафсаюзы ўдзельнічалі літаральна ва ўсіх кампаніях, што праводзіліся ў раёне і краіне. Марыя Аляксееўна змагла заўважыць здольнасці канкрэтных членаў пярвічак, вывесці іх з ценю і задзейнічаць у грамадскім руху. І.К.Вазьміцель таксама станоўча ацаніў работу Марыі Аляксееўны Шаўчэнкі і прапанаваў абраць яе старшынёй аб’яднання на наступны тэрмін. Кандыдатура была аднагалосна падтрымана дэлегатамі.

На канферэнцыі таксама быў зацверджаны новы савет раённага аб’яднання прафсаюзаў, прэзідыум і намеснік старшыні – ім стала лідар раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Л.М.Шкаруба. На ўдзел у сёмай абласной справаздачна-выбарчай канферэнцыі і ў склад савета Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў дэлегавана М.А.Шаўчэнка.

Ва ўрачыстай частцы мерапрыемства У.Г.Аўдошка і Н.М.Марковіч уручылі Ганаровыя граматы старшыням трох пярвічных прафарганізацый, І.К.Вазьміцель – медаль “115 год прафсаюзнаму руху Беларусі” Ларысе Сцяпанаўне Смаляк, якая больш двух дзясяцігоддзяў узначальвала прафкам ТАА ”Лес”, і Ганаровую грамату абласнога аб’яднання Жанне Васільеўне Клопавай – старшыні пярвічкі ААТ “Ільюшынскі”. М.А.Шаўчэнка за актыўны ўдзел у дзейнасці аб’яднання адзначыла Граматамі савета Таццяну Аляксандраўну Кызыму і Ірыну Васільеўну Байрамаву – лідараў пярвічак Арэхаўскай школы і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Каштоўныя падарункі і кветкі Марыя Аляксееўна ўручыла ветэранам прафсаюзнага руху, якія працяглы час узначальвалі галіновыя ці пярвічныя арганізацыі, Л.С.Смаляк, Святлане Альфрэдаўне Чанцовай, Валянціне Мікалаеўне Сляцкай, Надзеі Лукінічне Качынскай, Пятру Мікалаевічу Хвашчэўскаму.

Вольга Караленка.

←Супермаркет «Виталюр» в Осиповичах: особенности инвестпроекта ®

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика