Як стваралася Брэсцкая вобласць?

Источник материала:  
26.11.2019 — Разное
> Усталяванне народнагаспадарчага комплексу Берасцейшчыны звязана ў Пінску, у першую чаргу, са стварэннем малочнага, суднабудаўніча-суднарамонтнага заводаў, прадпрыемства па перапрацоўцы мяса. Сёння гэтыя напрамкі прамысловасці па-ранейшаму з'яўляюцца неад'емнай часткай эканомікі горада. У тым жа 1939 годзе пачала працаваць дзіцячая музычная школа, з'явіўся першы ў нашым горадзе прафесійны тэатр.

Дарэчы, у надыходзячым 2020-м свае 80-гадовыя юбілеі адзначаць педагагічны і медыцынскі каледжы.

У складзе Брэсцкай вобласці ў Пінску з'явіліся прадпрыемствы машынабудавання, лёгкай прамысловасці, будаўнічай індустрыі, энергетыкі, удасканаліліся дрэваапрацоўка, сацыяльная сфера.

З 2006 года Пінск яшчэ і ўніверсітэцкі горад - «Кембрыдж над Пінай». На апошняй вясновай сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Палескага дзяржуніверсітэта старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс адзначыў, што за мінулы год вобласць дадала ў росце валавога рэгіянальнага прадукту, па экспарту тавараў і паслуг, а паказчык прыцягнення прамых замежных інвестыцый быў лепшым у бягучай пяцігодцы. Па ўзроўні заработнай платы выйшла на трэцяе месца па краіне пасля Мінскай і Гомельскай абласцей. Наша Брэстчына - паспяховы сельскагаспадарчы рэгіён. Асаблівая ўвага надаецца вытворчасці галоўнага нацыянальнага сыравіннага рэсурсу - малака. З 2008 года вобласць стабільна вырабляе больш за 1 млн тон збожжа і захоўвае лідэрства па экспарту сельгаспрадукцыі. Анатоль Васільевіч выказаўся за рэалізацыі праекту «Вёскі будучыні», дзе вытворчасць будзе спалучацца з якасцю гарадскога асяроддзя і каштоўнасцямі сельскага ўкладу жыцця. У якасці пілотнага праекта на Піншчыне абраны аграгарадок Парахонск. Закладзена развіццё «зялёнай эканомікі» і арганічнага земляробства, а таксама фарміраванне рэгіянальнага біятэхналагічнага кластара «Палессе» з суправаджэннем Палескага дзяржуніверсітэта. Навука і практыка сфакусаваныя на паляпшэнне ўмоў гаспадарання.

Так кіраўнік рэгіёну з задавальненнем канстатаваў, што па турыстычным патэнцыяле Пінск займае другую пазіцыю пасля Брэста, а экспарт турыстычных паслуг за 2018 год склаў без малога мільён долараў. А ў цэлым па колькасці наведванняў замежнымі турыстамі вобласць саступае ў рэспубліцы толькі Мінску.

Край Белай вежы і прыпяцкіх разлог углядаецца ў люстэрка гісторыі, збірае творчыя сілы. У бягучым годзе Брэсту належыць статус культурнай сталіцы СНД, а Пінску - Беларусі.

Несумненна, сучасная Берасцейшчына пацвярджае правільнасць абранага беларускім народам шляху развіцця сваёй краіны, адданасць якому жыхары вобласці не аднойчы даказвалі. Мы плённа працуем, імкнемся да лепшага.

Адным шляхам

(Заканчэнне. Пачатак.)

Варта нагадаць, што стварэнне Брэсцкай вобласці, як і потым прынятых ў яе склад Пінскай і Баранавіцкай абласцей, адбывалася з устанаўленнем на гэтых тэрыторыях Савецкай улады. Раптоўна змяніўся дзяржаўны лад: на змену капіталістычнай Польшчы прыйшла сацыялістычная Беларуская ССР. Гэта стала працягам рэвалюцыйных падзей 1918-1920 гг., а яшчэ ішла Другая сусветная вайна, і агрэсар стаяў ля парога. У такіх умовах фарміраваліся новыя прадстаўнічая і выканаўчая мясцовыя ўлады.


На ахове парадку

Першыя органы Савецкай улады па навядзенні парадку абапіраліся на атрады рабочай гвардыі і сялянскія камітэты, на свядомасць працоўных, вызваленых, як тады казалі, ад прыгнёту памешчыкаў і капіталістаў, ад пагрозы гітлераўскай акупацыі. Сапраўды, у Пінску ў гэты час знаходзіліся многія камуністы, якія выйшлі з турмаў або прыбылі з акупіраванай немцамі Польшчы. Сярод іх быў Аляксандр Завадскі, які у будучым стаў Старшынёй Дзяржаўнага Савета народнай Польшчы. Разам з пінчанкай В.Валейка ён ажыццяўляў нацыяналізацыю гасцініц, у 1940 г. быў абраны дэпутатам абласнога Савета.

У памяшканні былога магістрата па вуліцы Паштовой (зараз імя К.Заслонава) размясцілася рабочая гвардыя, начальнікам якой стаў член Часовага ўпраўлення Б.Дадзюк, намеснікам начальніка - М.Жукоўскі-Зільбер. Яе актыў складалі А.Сяргеюк, А.Глінскі, А.Зырко, М.Антанюк, У.Дабралінскі, М.Чалей, Д.Селязнёў, І.Хурс, В.Кірылка, І.Івашкевіч, І.Духовіч, П.Шпырко, П.Карпец і іншыя.

Усяго ў радах мясцовай рабочай гвардыі налічвалася болыш за 400 чалавек - суднарамонтнікі, чыгуначнікі, рабочыя фанерных заводаў і запалкавай фабрыкі, батракі і беднякі з навакольных вёсак. Былі ўзяты пад ахову заводы, чыгуначная станцыя і іншыя жыццёваважныя аб'екты.

Дарэчы, у рукі пінскай рабочай міліцыі трапіў былы міністр ва ўрадзе Пілсудскага Ч.Міхалоўскі. Гэта ён у пачатку 1930-х гадоў увёў так званы новы турэмны статут, які пазбавіў палітзняволеных раней заваяваных прывілей і ўраўнаваў іх з крымінальнымі злачынцамі.


Справа народаўладдзя

Неузабаве пасля таго, як на захадзе краіны былі створаны вобласці, 24 снежня прайшлі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных. Праз тры месяцы адбыліся выбары дэпутатаў Вярхоўных Саветаў СССР і БССР. Ад Пінска народнымі прадстаўнікамі сталі рабочыя фанернага завода М.Калодзіч і запалкавай фабрыкі У.Нямытаў.

Да чэрвеня 1941 г. гарадская ўлада здзейсніла шэраг сацыяльна-эканамічных змен. Нямала працы і энергіі па пераўтварэнні жыцця аддалі П.Хацімчанка, К.Граблеўскі, В.Бірылка, П.Бункевіч, С.Вайцаховіч, П.Вашчылка, I.Гімельштэйн, Я.Данілаў, В.Дваранінаў, С.Карнілаў, А.Кундовіч, А.Краўцоў, А.Кавалёва, А.Ключнікаў, З.Крахоўскі, В.Корж, Ш.Бярковіч, К.Крыжаноўскі, У.Кротаў, А.Кляшчоў, І.Карасёў, А.Лук'яновіч, А.Мацюшка, А.Мінчанка, Я.Мельнікаў, М.Печнікаў, А.Палунін, М.Розенберг, А.Рэхтман, П.Рудзік, Н.Рудзік, А.Савельеў, М.Самуйловіч, А.Соркін, А.Топаз, І.Улазкоў, В.Харужая, П.Шапавалаў і іншыя. Многія з іх у гады Вялікай Айчыннай вайны са зброяй у руках абаранялі Радзіму і загінулі. Васіль Корж стаў адным з арганізатараў партызанскага руху на Піншчыне. Іншыя пасля вайны вярнуліся ў Пінск і актыўна ўдзельнічалі ў яго аднаўленні.

Падрыхтаваў па матэрыялах гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Пінск» (Мн., 1998)

Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ


←Валентин Елизарьев. Анонс программы «В людях»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика