Следчы камітэт: пад цягнік метро трапіў 36-гадовы мужчына
22.11.2019 17:05
—
Разное
Станцыя метро "Плошча Якуба Коласа" / Прэс-служба Следчага камітэта
Следчы камітэт праводзіць праверку інцыдэнта на станцыі метро "Плошча Якуба Коласа".
Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося сёння каля 14.40. На рэйкі перад цягніком скочыў мужчына. Па словах відавочцаў ён застаўся жывы.
Рух цягнікоў быў спынены, доступ на станцыю перакрыты. Аднавілі рух цягнікоў у 14.52.
Паводле інфармацыі прэс-службы Следчага камітэта, пацярпеламу мужчыну 36 гадоў. У выніку здарэння ён атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў лякарню.
Следчыя вывучаюць запісы камер відэаназірання, апытваюць відавочцаў.