Горячая ночная смена. Работники участка водопроводно-канализационного хозяйства Ушачского района всю ночь ликвидировали прорыв в центре горпосёлка

Источник материала:  
21.11.2019 — Разное

Для большасці з нас “водныя працэдуры” на вольным паветры ў халодны сезон – гэта дзівацкі экстрым ці рытуал на Вадохрышча для самых рашучых. А вось для работнікаў участка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Ушацкага раёна трапіць пад ле­дзяны душ – справа будзённая. Вось і ў ноч з нядзелі на панядзелак, пакуль ушачане бестурботна адпачывалі, брыгада аварыйна-аднаўленчых работ утаймоўвала паток, што хлынуў са шчыліны на чыгуннай водаправоднай трубе на ўчастку паміж магазінам “Родны кут” і жылым домам №8 па вуліцы Ленінскай гарпасёлка.

“Аварыя аказалася сур’ёзнай, накласці рамонтны хамут на месца парыву з першай спробы не ўдалося, і нашы работнікі Міхаіл Васільевіч Маковіч, Віталь Мікалаевіч Майсеенка, Дзмітрый Канстанцінавіч Хамёнак, экскаватаршчык Мікалай Віктаравіч Радзюш самааддана шчыравалі над яе ўхіленнем ад поўначы да восьмай гадзіны раніцы”, – расказвае начальнік участка Руслан Васільевіч Селезень. Да слова, сам кіраўнік усю ноч дапамагаў сваім падначаленым. У выніку ўшачане, якія ў панядзелак спяшаліся на работу, нават не заўважылі, што ў цэнтры гарпасёлка была складаная аварыя – а гэта найлепшы паказчык якасці і аператыўнасці выканання працоўных абавязкаў.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

←Польская таможня теперь аннулирует чеки Tax Free у беларусов. Что?!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика