У мінскім бамбасховішчы знайшлі аптэчкі з псіхатропамі

Лекі, знойдзеныя ў бамбасховішчы / minsk.mvd.gov.by
Аптэчкі з лекамі "Тарэн", якія змяшча.цб псіхатропнае рэчыва, знайшлі супрацоўнікі наркакантролю Мінска ў бамбасховішчы, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Бамбасховішча размяшчаецца на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў Фрунзенскага раёна. Праваахоўнікі канфіскавалі больш за 1300 таблетак, якія знаходзіліся ў 232 індывідуальных аптэчках "АІ-2". Агульная вага забароненага рэчыва — больш за 290 грамаў.
Тарэчн — спазмалітычны сродак. Ён выкарыстоўваеца як супрацьяддзе пры атручванне фосфараарганічнымі злучэннямі. Нелегальна яго выкарыстоўваюць як галюцынаген, які не выклікае фізічнай або псіхічнай залежнасці.
Міліцыя нагадвае, што за захоўваннем і выкарыстаннем індывідуальных аптэчак "АІ-2" цяпер усталяваны дзяржаўны кантроль, бо таблеткі "Тарэн" уключаныя ў спіс прэпаратаў, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы.