Сёння ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

Источник материала:  
21.11.2019 — Разное

Сёння ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

У Віцебскай вобласці сфарміраваны падыход да выканання патрабаванняў Дырэктывы № 1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

Менавіта такой тэме быў прысвечаны адзіны дзень інфармавання насельніцтва, які прайшоў 21 лістапада. Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі сустрэўся з працоўным калектывам КУВСП “Гарадзец” і жыхарамі аг. Лужкі.

Як падкрэсліў Юрый Анатольевіч, пытанні ўмацавання працоўнай дысцыпліны, стану ўмоў і аховы здароўя ў арганізацыях нашага раёна знаходзяцца ў полі зроку выканаўчай улады, працоўных калектываў і грамадскасці. Ва ўсіх арганізацыях створана дзейсная сістэма забеспячэння бяспечных умоў працы, фарміравання здаровага ладу жыцця ў працуючых грамадзян, набыцця навыкаў па забеспячэнні асабістай бяспекі ў працэсе працоўнай дзейнасці.

У маі 2019 года на пашыраным пасяджэнні раённай камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў раёне. Перамогу атрымала Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца.

26 ліпеня 2019 года было праведзена пасяджэнне Шаркаўшчынскага райвыканкама па выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 1.

Юрый Анатольевіч Васілеўскі адказаў таксама на хвалюючыя пытанні, якія падчас сустрэчы задавалі яму прысутныя.

Сяргей РАЙЧОНАК.Сёння ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтваСёння ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

Comments are closed.

Яндекс.Метрика