Прощание с Калиновским
21.11.2019 11:03
—
Разное
Все про перезахоронение останков Кастуся Калиновского и его соратников в Вильнюсе.
ЦЫРЫМОНІЯ
Дзе: Вільня, Літва
Калі: 20–24 лістапада 2019 года
Белсат пакажа цырымонію пахавання паўстанцаў у жывым эфіры «Белсату». Пачатак 22 лістапада а 10:00 паводле менскага часу.
Труны з парэшткамі паўстанцаў, у тым ліку і лідара паўстання Кастуся Каліноўскага, перанясуць у Ніжні замак (Палац уладароў).
22 ЛІСТАПАДА, ПЯТНІЦА
Вынас трунаў з паўстанцамі 1863–1864 гадоў з дзядзінцу Ніжняга замку (Палацу ўладароў). Урачыстае шыхтаванне на Катэдральнай плошчы (Katedros aikštė).
Унясенне трунаў у катэдральны сабор Святых Станіслава і Уладзіслава (Катэдральная плошча 1, Katedros aikštė 1).
Грамадскае развітанне.
Прыбыццё ў катэдральны сабор афіцыйных асобаў і замежных дэлегацыяў.
Урачыстая святая імша, у якой возьмуць удзел беларускія, літоўскія і польскія біскупы. Імшу служыць віленскі арцыбіскуп Гінтарас Грушас. Уваход у катэдральны сабор зробяць абмежаваным, будзе ладзіцца відэатрансляцыя на экране на Катэдральнай плошчы. Пасля імшы афіцыйныя асобы выступяць з развітальнымі прамовамі.
Вынас трунаў са святыні. Жалобная працэсія на могілкі Росы па вуліцах Т. Урублеўскага (Т. Урублеўскё, T. Vrublevskio g.), Свінтарога (Швянтарагё, Šventaragio g.), Замкавай (Піліес, Pilies g.), Вялікай (Дзіджоі, Didžioji g.), Вастрабрамскай (Аўшрос Варту, Aušros Vartų g.), Пялясос (Pelesos g.) і Расу (Rasų g.).
Прыпынак жалобнай працэсіі каля Вострай брамы на вул. Вастрабрамскай 14 (Aušros Vartų g.14). Спевы на літоўскай, польскай і беларускай мовах.
Прыбыццё жалобнай працэсіі на Росы, вул. Расу 32 (Rasų g. 32). Уваход на могілкі абмяжуюць, будзе ладзіцца відэатрансляцыя цырымоніі.
Унясенне трунаў у капліцу на Росах, апошняе развітанне.
Заканчэнне афіцыйнай часткі перапахавання. Памятны салют у гонар паўстанцаў 1863–1864 гадоў, а таксама ўсіх, хто змагаўся і загінуў за Свабоду.
Капліцу на Росах, у якой пахаваюць паўстанцаў, адкрыюць для грамадскага наведання.
Канцэрт гурта «Dzieciuki» ў музычным тэатры «Legendos klubas» на вул. Кальварыйскай 85 (Калварыю 85, Kalvarijų g. 85).
23 ЛІСТАПАДА, СУБОТА
Богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863–1864 гадоў у грэка-каталіцкай царкве Святой Тройцы на вул. Вастрабрамскай 7Б (Аўшрос Варту 7Б, Aušros Vartų g. 7B).
Публічная сустрэча з Радаю Беларускае Народнае Рэспублікі.
Гістарычна-тэатральна-паэтычны рэквіем «Містэрыя», прысвечаны паўстанню 1863–1864 гадоў.*
Паўстанцкі ланцуг. Жалобнае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы.*
11:0013:0016:0018:00Беларускае набажэнства за спачын паўстанцаў 1863–1864 гадоў у касцёле Святога Барталамея ў раёне Зарэчча, вул. Зарэчная 17 (Ужупё 17, Užupio g. 17).
Экскурсія па Бернардынскіх могілках. Ушанаванне памяці пахаванай тут Камілы Марцінкевіч (Асіповіч), дачкі класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, якая была душой і сімвалам паўстання 1863–1864 гадоў у Менску.
Бясплатныя спазнаваўчыя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёлу Святога Барталамея на вул. Зарэчнай 17 (Ужупё 17, Užupio g. 17).
* – Дакладнае месца і час агучаць неўзабаве.