Аляксандр Салодкі з КУСГП «Сіроцінскі» ў свае 21 год мае амаль тры гады механізатарскага стажу
19.11.2019
—
Разное
Пасля службы – на трактар
Аляксандр Салодкі з КУСГП «Сіроцінскі» ў свае 21 год мае амаль тры гады механізатарскага стажу.
У гаспадарку прыйшоў працаваць адразу пасля школы. Навыкі работы на трактары былі з дзяцінства – не дарэмна ж праводзіў усе канікулы ў МТЗ бацькі, які працуе ў “Сіроцінскім” механізатарам, пасля вучыўся ў вучэбна-вытворчым камбінаце ў Шуміліне. «Калі б не любіў сваю работу, не вяртаўся ў Слабаду пасля тэрміновай службы, – усміхаецца Аляксандр. – Мне падабаецца працаваць на МТЗ. Вясной да сеялкі падвожу зерне, працую з камнепадборшчыкам. На ўборачнай адвожу з поля рулоны саломы, а зімой падвожу да фермаў кармы. Ды мала яшчэ якой работы ў гаспадарцы, з якой без тэхнікі ніяк не справіцца».
Ларыса Зайцава.
Апублікавана ў №90 ад 19.11.2019 г.