Названы прозвішчы абраных дэпутатаў
19.11.2019
—
Разное
Названы прозвішчы абраных дэпутатаў
На сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі абнародаваны прозвішчы кандыдатаў, якія, па папярэдніх дадзеных, абраны ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.
Па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21, у якую уваходзіць Шумілінскі раён, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў абрана Палякова Ірына.
Таксама Віцебскую вобласць у Палаце прадстаўнікоў парламента Беларусі будуць прадстаўляць Нікалайкін Віктар, Аўтухова Таццяна, Горваль Святлана, Ягораў Аляксей, Андрэйчанка Уладзімір, Мартынаў Ігар, Карась Дзяніс, Крачак Іна, Васюкоў Віталь, Адзінцова Святлана, Шаўчук Мікалай, Сільчонак Павел і Дубаў Аляксандр.