Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі

Источник материала:  
18.11.2019 14:14 — Разное
Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі
Reuters

Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі. Ад пятніцы ў начныя гадзіны тэмпература паветра будзе апускацца да мінус 10 градусаў. На захадзе яшчэ будзе трымацца ад 0 да 2-3 градусаў цяпла, холадна будзе на ўсходзе.

У першай палове тыдня ў нашай краіне захаваецца цёплае надвор'е з невялікімі дажджамі. Тэмпература паветра ў бліжэйшыя дні будзе на 4-6 градусаў вышэй за кліматычную норму. У аўторак, 19 лістапада, уначы прагназуецца ад +1 да +7, удзень — ад +3 ва ўсходніх раёнах да +12 градусаў на Брэстчыне. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў сераду, а ў чацвер удзень ужо крыху пахаладае.

З пятніцы, калі ўначы ўсталюецца мінусавая тэмпература, магчымы не толькі дождж, але і мокры снег. У дзённыя гадзіны на ўсходзе чакаецца да -4, а на захадзе — да +5. Падобныя ўмовы надвор'я прагназуюцца і ў наступныя дні.

←Станюта празднует ДР во Львове, Домрачева кайфует от Норвегии. Лучшее из Instagram

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика