Трэба падыходзіць да выбару дэпутата адказна і аддаваць голас самаму дастойнаму

Источник материала:  
15.11.2019 — Разное

Трэба падыходзіць да выбару дэпутата адказна і аддаваць голас самаму дастойнаму Падыходзіць да выбару дэпутатаў трэба з усёй адказнасцю і ўважлівасцю, выбіраць самых дастойных. Такое меркаванне на датэрміновым галасаванні карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў. «У кожнага галасуючага ёсць магчымасць загадзя азнаёміцца з кандыдатамі на сваім участку і іх перадвыбарнымі праграмамі, — падкрэсліў ён. — Пры жаданні можна было нават сустрэцца з прэтэндэнтамі на дэпутацкае крэсла і канчаткова вызначыцца, каму аддаць свой голас. Свой выбар я заўсёды раблю загадзя, таму і хаджу галасаваць датэрмінова». Як дэпутат Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў, Дзмітрый Янкоў упэўнены, што ў Палату прадстаўнікоў павінны прайсці людзі з багатым жыццёвым і працоўным вопытам. «З майго пункту гледжання, у парламенце неабходны дасведчаныя і талковыя дэпутаты, якія не адзін год прапрацавалі на вытворчасці, добра разбіраюцца ў эканамічных працэсах, умеюць чуць людзей і нацэлены на інавацыйнае развіццё, — падкрэсліў ён. — З пункту гледжання прафсаюзнага руху, для нядаўна выбранага дэпутата немалаважна ўменне адстойваць інтарэсы працоўных і садзейнічаць прыняццю тых заканадаўчых актаў, якія нацэлены на паляпшэнне жыцця эканамічна актыўнага насельніцтва». Дзмітрый Янкоў таксама звярнуў увагу на тое, што прадстаўнікі прафсаюзаў засёўды займалі актыўную грамадзянскую пазіцыю ў час правядзення выбарчых кампаній, не выключэннем сталі і парламенцкія выбары 2019 года. «Прафсаюзныя актывісты шырока прадстаўлены ў тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісіях і складаюць амаль трэць ад агульнай колькасці членаў усіх грамадскіх аб’яднанняў, — падкрэсліў субяседнік. — Так, у склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Магілёўскай вобласці ўвайшлі 8182 чалавекі. З іх больш за 1 тыс. (12,4 працэнта) — прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі». У разрэзе галін у склад участковых камісій больш за ўсё ўвайшло прадстаўнікоў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі — 482 чалавекі, прафсаюза работнікаў АПК — 208 чалавек, прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму — 146. «Больш за 30 прафсаюзных актывістаў працуюць у складзе акруговых выбарчых камісій , амаль 1,17 тыс. задзейнічаны ў якасці наглядальнікаў на ўчастковых і акруговых выбарчых камісіях, — удакладніў Дзмітрый Янкоў. — Падтрымку прафсаюзнага актыву вобласці знайшлі 16 кандыдатаў у дэпутаты Палаты падстаўнікоў, чыя перадвыбарная праграма сугучна з асноўнымі мэтамі і прынцыпамі прафсаюзнага руху. У іх перадвыбарны штаб увайшло больш за 130 прафсаюзных актывістаў. Даверанымі асобамі кандыдатаў сталі 37 прадстаўнікоў прафсаюзаў Магілёўскай вобласці
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/politics/view/treba-padyhodzits-da-vybaru-deputata-adkazna-i-addavats-golas-samamu-dastojnamu-jankou-82935-2019/

Comments are closed.

Яндекс.Метрика