Мінскі смеццявоз прывёз на сметнік радыеактыўны ёд

Сметнік, дзе знайшлі радыеактыўны ёд / minsk.mchs.gov.by
14 лістапада ў 10:08 мінскім ратавальнікам паведамілі, што на сметніку пад Мінскам зафіксавалі перавышэнне радыяцыйнага фону. Пра гэта паведаміў вядучы інжынер па ахове працы палігона "Трасцянецкі", перадае прэс-служба МНС.
Перавышэнне радыяцыйнага фону зафіксавалі ў смеццявозе, які прыбыў на сметнік. Замеры, праведзеныя ратавальнікам, паказалі, што на адлегласці да 10 см радыяцыйны фон склаў 0,4 мкЗв/гадз. Было вырашана выгрузіць смецця для выяўлення крыніцы.
Выявілася, што павышаны радыяцыйны фон давалі чатыры пакеты, у якіх былі адпрацаваныя медыцынскія прэпараты: ёд-131 — клас небяспекі 4, перыяд паўраспаду складае 8 сутак.
Выяўленыя пакеты разам са змесцівам будуць утылізаваныя у адпаведнасці з інструкцыяй. Пагрозы для людзей і навакольнага асяроддзя няма.