Да канца тыдня захаваецца камфортнае надвор'е

Источник материала:  
14.11.2019 15:27 — Разное
Да канца тыдня захаваецца камфортнае надвор'е
pixabay.com

15 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, уначы парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы будзе ад нуля да 6 цяпла, па захадзе 7-9 вышэй за нуль. Удзень чакаецца +3...+9, па паўднёвым захадзе — да +11. 

16 лістапада захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 0...+6, удзень пацяплее да 5-12 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе чакаецца да 14 цяпла.

У нядзелю, 17 лістапада, надвор'е таксама будзе воблачнае з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Месцамі будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. 

Уначы прагназуецца 2-8 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 6-12 цяпла, па паўднёвым захадзе — да +14.

←БРСМ предлагает молодежи сделать селфи на избирательных участках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика