З 12 па 16 лістапада праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёння пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. З 12 па 16 лістапада ўчастковыя камісіі працуюць з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.
Галасаванне ў дзень выбараў, 17 лістапада, праводзіцца з 8 да 20 гадзін. Кожны выбаршчык галасуе асабіста, галасаванне за іншых асоб не дапускаецца.
Каб голас выбаршчыка быў улічаны, неабходна правільна запоўніць бюлетэнь.
У бюлетэнь унесены прозвішчы некалькіх кандыдатаў. Пастаўце любы знак у квадраце, які размешчаны справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога вы галасуеце, або ў квадраце справа ад радка “Супраць усіх кандыдатаў”. Бюлэтень, у якім знак пастаўлены больш чым у адным квадраце або не пастаўлены ні ў адным з іх, прызнаецца несапраўдным.