523 прэтэндэнты на дэпутацкі мандат

Источник материала:  
11.11.2019 — Разное
523 прэтэндэнты на  дэпутацкі мандат
Па даных на 6 лістапада, на месцы ў Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць 523 чалавекі, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
523 прэтэндэнты на дэпутацкі мандат
Спачатку былі зарэгістраваны 560 кандыдатаў у дэпутаты. Затым з перадвыбарнай гонкі зняліся 29 чалавек, яшчэ дзесяці выбарчыя камісіі з-за парушэнняў заканадаўства адмянілі рэгістрацыю. «Аднак два чалавекі абскардзілі рашэнні аб адмове ў рэгістрацыі і былі адноўлены ў якасці кандыдатаў. Яшчэ адну скаргу павінен разгледзець Вярхоўны суд», – праінфармавала Лідзія Ярмошына.
БелТА.
Нагадаем, што па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21, у якую ўваходзіць Шумілінскі раён, на месца ў Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць чатыры кандыдаты ў дэпутаты: Максім Лыхалат, Ірына Палякова, Рыгор Фядзькоў і Аляксандр Шчамлёў.
Апублікавана ў №88 ад 12.11.2019 г.
←Результаты внешней торговли: экспорт падает, импорт растет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика