12 лістапада пачынаецца датэрміновае галасаванне

Источник материала:  
11.11.2019 — Разное
12 лістапада пачынаецца датэрміновае галасаванне
12-16 лістапада праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
12 лістапада пачынаецца датэрміновае галасаванне
У перыяд датэрміновага галасавання ўчасткі для галасавання працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
Бюлетэні даюцца выбаршчыкам па прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або аднаго з ніжэй названых дакументаў, якія выдадзены ўпаўнаважанымі органамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь:
- ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы),
- службовага пасведчання работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі),
- вадзіцельскага пасведчання,
- пенсійнага пасведчання,
- пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі),
- студэнцкага білета,
- даведкі органа ўнутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна (у выпадку згубы (крадзяжу) пашпарта).
←Результаты внешней торговли: экспорт падает, импорт растет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика