У ваўкавыскай калоніі адбыўся пажар

Источник материала:  
11.11.2019 14:46 — Разное
У ваўкавыскай калоніі адбыўся пажар
Пажар у ваўкавыскай калоніі / grodno.mchs.gov.by

11 лістапада ў 9:09 раніцы ваўкавыскім ратавальнікам паведамілі пра пажар на тэрыторыі папраўчай калоніі па вуліцы Ракасоўскага. Да месца здарэння адразу ж адправілася тэхніка МНС, перадае прэс-служба ведамства.

Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў з небяспечнай зоны былі выратаваныя два мужчыны. Першы атрымаў апёкі твару і рук, другі атруціўся прадуктамі гарэння. Супрацоўнікі МНС знайшлі на падлозе пад сталом і вынеслі на свежае паветра трэцяга мужчыну. Усе яны адбываюць пакаранне ў папраўчай калоніі. 

Пацярпелых даставілі ў раённую лякарню. 

Ратавальнікамі удалося не дапусціць выхад полымя на дах. Суседнія будынкі таксама не загарэліся. 

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

←Минутка ностальгии. Ксения Ситник рассматривает свой победный костюм в Музее государственности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика