У Мінску знікла шасцігадовая школьніца

Источник материала:  
11.11.2019 12:50 — Разное
У Мінску знікла шасцігадовая школьніца
Дзіяна Вялічка / minsk.mvd.gov.by

У Мінску міліцыя шукае зніклую шасцігадовую школьніцу. Дзіяна Вялічка сёння ў 9:36 выйшла са школы (вуліца Камайская, 18), і знікла, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Прыкметы дзяўчынкі: на выгляд 6 гадоў, рост 126 см, хударлявага целаскладу, валасы да плячэй, русыя. Была апранутая з ярка-малінавую куртку, шэрыя ў клетку штаны, чорныя боты, ружовую шапку са стразамі.

Тых, хто мае якую-небудзь інфармацыю пра дзяўчынку, просяць звярнуцца ў Цэнтральнае РУУС Мінска (вул. Арлоўская, 58/1) асабіста або па тэлефонах — 8 (017) 288-02-02 ці 102.

←«В 12 лет поняла, что толстая». Минчанка сидела на диетах, а потом пошла по другому пути

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика