У Гомелі п'яны беспраўнік хацеў збегчы ад ДАІ

Источник материала:  
10.11.2019 12:35 — Разное
У Гомелі п'яны беспраўнік хацеў збегчы ад ДАІ
Фота: Ont.by

У Гомелі п'яны беспраўнік хацеў схавацца ад ДАІ, піша Белта. Супрацоўнікам паведамілі, што па адной з вуліц Чыгуначнага раёна рухаецца аўтамабіль маркі “Сітраен”, якім кіруе нецвярозы. Патрабаванне спыніцца вадзіцель, праігнараваў, але на бліжэйшым святлафоры рух быў заблакаваны.

“Сітраенам” кіраваў гамяльчанін 1988 года нараджэння. Пры праверцы на алкатэстар у яго выявілася 3 прамілі алкаголю. На жыхара Гомеля, які ніколі не атрымліваў пасведчанне кіроўцы, складзеныя адміністрацыйныя пратаколы: за п'янае кіраванне і за адсутнасць правоў. 

З пачатку года ў Гомельскай вобласці за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення затрымана каля 3 тысяч чалавек. За 10 месяцаў па віне п'яных вадзіцеляў здзейснена 49 ДТЗ, у якіх загінулі 13 чалавек.

←Олег Сенцов рассказал, как можно победить Путина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика