Антыкамуністычная акцыя на гадавіну "кастрычніка" ў 1990 годзе
07.11.2019 19:39
—
Разное
Роўна 29 гадоў таму ў Берасці адбылася масавая антыкамуністычная дэманстрацыя, якую зладзіў Беларускі Народны Фронт “Адраджэнне”. Услед за шэсцем на гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі у той дзень са сваімі транспарантамі і сцягамі рухаліся прадстаўнікі БНФ.
Канец 1990-х узгадвае „фронтавец” Яўген Бяласін:
– Мы рабілі правільныя крокі, рабілі памылкі. Мы спрабавалі неяк выйсці на дарогу. Нас ніхто не вучыў палітыцы, мы былі ніякія палітыкі, мы пачыналі вучыцца па ходу.
У сеціве з’явіліся фотаздымкі той антыкамуністычнай дэманстрацыі 7 ліпеня 1990 у Берасці. Выклаў іх у публічны доступ мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук і педагог Мікола Новік.